Аддзяленні Бярэзінскай ЦРБ вяртаюцца да звычайнага рэжыму работу

Амаль два месяцы на базе райбальніцы працаваў інфекцыйны госпіталь. Тут праходзілі лячэнне хворыя з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй і з яе сімптомамі, кантакты першага ўзроўню. За гэты час у стацыянары пралечана больш за 200 чалавек. Пацыенты адпраўляліся на рэабілітацыю ў Загор’е і на амбулаторна-паліклінічнае лячэнне.

Зараз аддзяленні вяртаюцца да звыклага рэжыму. Аднак перад тым як прыняць новых пацыентаў, палаты, вызваленыя ад каранавiруса, «прынялі» хiмiчны душ. Апрацоўку праводзілі прадстаўнікі зводнага батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай аховы. Паліклініка зараз працуе ў штатным рэжыме: можна прайсці медкамісію, запісацца ў дзённы стацыянар. Таксама право-дзяцца планавыя аперацыі.
— У нас і зараз у бальніцы дзейнічае масачны рэжым, захоўваюцца ўсе меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, — тлумачыць галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук. — На ўваходзе вымяраецца тэмпература. Размежаваны паток пацыентаў. Для тых, хто звяртаецца на прыём з тэмпературай і прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі, у паліклініцы арганізаваны асобны ўваход.
Але ў ЦРБ зараз не праходзяць лячэнне пацыенты з пацверджанай, альбо верагоднай каранавіруснай інфекцыяй, — дадае Крысціна Аляксандраўна. — Калі выпадкі хваробы выяўляюцца, людзей накіроўваем у іншыя медыцынскія ўстановы вобласці. Увогуле, узровень захворвання на дадзены перыяд значна зніжаецца. У самым пачатку было складана расказаць пра невядомую раней хваробу, навучыць, знізіць трывогу сярод медработнікаў. Значна падтрымалі і надбаўкі. Але, вядома ж, усе з нецярпеннем чакалі, калі ў рэшце рэшт усё скончыцца. Дзякуй усім за самаадданую працу!

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *