Адкрыты чэмпіянат па пляжным валейболе прайшоў у Бярэзінскім раёне

У мінулы ўік-энд на гарадскім стыдыёне насуперак нябеснай канцылярыі было не холадна, а па-сапраўднаму горача, бо тут праходзіў адкрыты чэмпіянат Бярэзінскага раёна па пляжным валейболе. Уздымалі градус спартыўных страсцей увага да спаборніцтваў з боку мясцовай улады і спонсара, якія палічылі сваім абавязкам асабіста павіншаваць пераможцаў спаборніцтва. Ды і не забыўся арганізатар і галоўны суддзя Мікалай Міхалёў прымеркаваць упадабаныя бярэзінцамі гульні да 90-годдзя ўтварэння ПДВ.

На гэты раз упершыню параможцаў узнагароджвалі каля помніка воінам- інтэрнацыяналістам. Тут пачэсныя ўзнагароды і грашовыя прэміі ўручалі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова і старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Купіч.

Так, лепшым дуэтам сярод мужчын сталі Дзяніс Ермаловіч і Андрэй Дубянок, другое месца занялі Яўгеній Ермаловіч і Аляксандр Толкач. А замкнулі тройку мацнейшых Арсеній Яфіменка і Уладзімір Абрамовіч.

Сярод жанчын не было роўных пары ў складзе Паліны Гулак і Марыны Ермаловіч. Толькі нямнога саступілі ім уладальнікі другога месца — Валерыя Вяроўкіна і Ангеліна Богач, а трэцяе месца занялі Вольга Качура і Вікторыя Губіч. – Сёлета спаборніцтвы сабралі дваццаць удзельнікаў, сярод якіх нямала аматараў карыснага і займальнага правядзення вольнага часу з ліку школьнікаў і актыўных маладых людзей, — гаварыў Мікалай Мікалаевіч, — але напэўна, у наступным годзе іх колькасць павялічыцца, бо цяпер традыцыйнае спартыўнае мерапрыемства прасякнута духам патрыятызму.

 НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *