Алена Шукан і Сяргей Шабан дапамаглі патушыць пажар

Прадавец Алена Шукан і вадзіцель аўтамагазіна Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргей Шабан адзначаны Падзякамі старшыні райвыканкама за праяўленую мужнасць пры тушэнні пажару.

Павіншавалі з узнагародай прадаўца Алену Шукан і вадзіцеля аўтамагазіна Сяргея Шабана намеснік старшыні райвыканкама Павел Сугака і дырэктар Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Валянціна Барысевіч

— Здаецца, быў звычайны дзень. Мы “калясілі” па вёсках па сваім звычайным маршруце, — згадваюць А. Шукан і С. Шабан. — У вёсцы Прысады заўважылі чалавека, які бег і штосьці крычаў. Спыніліся. Ён растлумачыў, што ў вёсцы пажар — гарыць трава, а ў яго няма мабільнага тэлефона, каб выклікаць пажарных. Мы хуценька выклікалі выратавальнікаў. Падумалі, пакуль даедуць, можа быць позна, таму дапамагалі мужчыну тушыць пажар. Ці было страшна? Мы проста не маглі паступіць інакш, прайсці міма чужой бяды.
Уручылі ўзнагароду, падзякавалі за неабыякавасць, мужнасць Алене Шукан і Сяргею Шабану намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Павел Сугака і дырэктар Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Валянціна Барысевіч.
— Нашы прадаўцы, вадзіцелі аўтамагазінаў – лепшыя сябры вяскоўцаў, — зазначае Валянціна Іванаўна. — Іх паважаюць, цэняць, з нецярпеннем чакаюць як родных людзей ва ўсіх вёсачках раёна. Калі неабходна, дапамагаюць і паднесці пакупкі. Усе запыты вяскоўцаў выконваюць. Бо разумеюць, што пажылым людзям складана дабрацца ў горад, дзе можна набыць усё неабходнае. Так, у нашай галіне працуюць міласэрныя людзі. Выпадак з пажарам гэтаму пацвярджэнне.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *