Аляксандр Бабічаў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі бізнес-суполкі

Перспектыўныя напрамкі развіцця Бярэзінскага раёна абмеркавалі на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бабічавым.

Падчас сустрэчы ў фармаце дыялогу разгледзелі  пытанні, звязаныя з атрыманнем крэдытных сродкаў суб’ектамі гаспадарання, стварэння інвестыцыйных пляцовак з неабходнай інфраструктурай,  узаемадзеяннем улады і бізнесу. Таксама прадпрымальнікаў цікавіла, калі на тэрыторыі Бярэзінскага раёна з’явіцца пясчаны кар’ер.

— Пакуль гравій і пясок можна набыць у ДРБУ № 192. Але ў планах – адкрыццё кар’ера ў раёне, — адказалі на пытанне.

Усе звароты, якія паступілі падчас абмеркавання, узяты на кантроль.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *