Аляксандру Мядоўнікаву – 75!

Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначыў адзін з паважаных і добра вядомых старэйшаму пакаленню людзей Бярэзіншчыны чалавек – былы вадзіцель аўтапарка №22 Аляксандр Мядоўнікаў.

Сорак гадоў свайго жыцця аддаў мужчына рабоце, большасць з якіх прпысвяціў “баранцы” грузавіка “ЗІЛа”. Якія толькі грузы не даводзілася яме перавозіць, колькі кіламетраў дарорг адмераў ён! За сваю старанную працу Аляксандр Георгіевіч быў адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга і медалём “За працоўную доблесць”.

На сустрэчу з юбілярам адправіліся з цёплымі словамі падзякі, падарункамі і кветкамі старшыня савета раённай арганізацыі ветэранаў Анатоль Зябко і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.

Невялікі суцвенір атрымаў А. Мядоўнікаў і ад рэдакцыі як адзін з даўніх прыхільнікаў і чытачоў газеты “Бярэзінская панарама”, а таксама неаднаразовы герой публікацый раёнкі.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *