Асноўныя накірункі дзейнасці бярэзінскіх бытавікоў

Сфера аказання бытавых паслуг стаіць на другім месцы пасля гандлю, дзе ўсё больш і больш шчыруюць прыватныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі малога бізнесу. У такіх няпростых умовах канкурэнцыі работнікам раённага камбіната бытавога абслугоўвання няпроста весці сваю дзейнасць. Так, у нашым горадзе існуе 8 прыватных структур, якія аказваюць рытуальныя паслугі, 14 недзяржаўных цырульняў. Дадайце сюды фотапаслугі, рамонт абутку і бытавой тэхнікі, пашыў адзення і іншыя віды паслуг, і вам стане зразумела, наколькі складана сёння даводзіцца бытавікам. Да таго ж, частка работнікаў РКБА ў пагоні за больш высокім заробкам, набраўшыся вопыту практычнай работы, пераходзіць да прыватнікаў.

Дырэктар Бярэзінскага РКБА Сяргей Аўсянскі

Наогул, сёння ў РКБА працуе толькі 43 чалавекі – прыкладна чацвёртая частка таго вялікага калектыву, які існаваў яшчэ ў канцы 20-га стагоддзя. Гэта — вынік не толькі скарачэння колькасці комплексна-прыёмных пунктаў і асобных вытворчасцей, а і праводзімай зараз аптымізацыі, калі за кошт павелічэння нагрузкі на працуючага дасягаецца рост прадукцыйнасці працы і павелічэнне заработнай платы, якая яшчэ летась складала крыху больш за трыста рублёў (за апошні справаздачны месяц яна дасягнула 620-ці).
Асноўны касцяк калектыву складаюць спецыялісты з вялікім, больш за 30 гадоў, стажам работы ў галіне. Гэта адданыя сваёй справе людзі, якія не здраджваюць ні абранай справе, ні роднаму калектыву, душой хварэюць за яго лёс. У ліку ветэранаў вытворчасці – таваразнаўца Наталля Баркоўская, прадавец Ніна Глазава, прыёмшчыца заказаў Любоў Кушнер, швачкі Тамара Лубянцова, Ларыса Шмарлоўская, Людміла Шынкевіч, Марына Харловіч, Святлана Бабровіч і Ніна Лапыцька, вадзіцель Вячаслаў Раманёнак. Свой юбілейны, 40-ы год работы ў калектыве, сёлета ў маі адзначыць швачка Наталля Малашкевіч, а ў старэйшай работніцы РКБА Ганны Ляньковай стаж складае наогул 43 гады. Такія людзі – сапраўдны гонар не толькі бярэзінскага камбіната, а і ў цэлым усёй сістэмы бытавога абслугоўвання.

Агульны стаж швачак Ларысы Шмарлоўскай, Святланы Бабровіч і Марыны Харловіч перавышае цэлае стагоддзе!

Паважаны ветэран працы ў калектыве Ганна Лянькова

Сёлета спаўняецца 40 гадоў, як Наталля Малашкевіч папоўніла кагорту бытавікоў і ні разу не здраджвала абранаму шляху

Для Марыны Забаронак сёлетні год – 20-ы, юбілейны, як яна прыйшла ў калектыў

Алена Паддубская – не толькі надзейны галоўны бухгалтар, але і мнагадзетная матуля

Старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Уласава

Цырульнік Паліна Ярмоленка – з ліку маладога папаўнення бытавікоў

Працяг чытайце ў № 22 газеты за 21 сакавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *