Семінар-вучоба па ахове працы прайшоў на базе ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс»

На базе ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” адбыўся семінар-вучоба са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый АПК і інспектарамі па ахове працы сельгаспрадпрыемстваў раёна па якасным правядзенні ўборкі ўраджаю і захаванні правіл і норм аховы працы.

Галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірына Бурая і інжынер па ахове працы ААТ “Брадзец” Дзмітрый Жаўняровіч у час маніторынгу сельгасаб’ектаў

Увазе прысутных быў прапанаваны тэматычны слайд-фільм. Затым выступіў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Андрыевіч, які засяродзіў увагу на захаванні пры правядзенні ўборачных работ норм пажарнай бяспекі. Урач-гігіеніст РЦГЭ Сяргей Масюк расказаў аб патрабаваннях санітарна-гігіенічнага заканадаўства. Не менш важнымі напрамкамі дзейнасці ў перыяд жніва з’яўляюцца папярэджванне траўматызму пры ўборцы ўраджаю і захаванне норм працоўнага заканадаўства пры арганізацыі работы непаўналетніх у саставе студэнцкіх атрадаў на дапрацоўцы збожжа. Гэтыя тэмы ўдзельнікам семінара давяла галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірына Бурая. На разглядзе пытання “Правілы па ахове працы пры рабоце на збожжаўборачных камбайнах і пасляўборачнай дапрацоў-цы прадукцыі раслінаводства” спынілася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч.
Семінару папярэднічаў праведзены напярэдадні маніторынг сельскагаспадарчых аб’ектаў і іх гатоўнас-ці да маючай адбыцца ўборачнай кампаніі. Правяралася не толькі дакументацыя, але і ўкамплекта-ванасць збожжаўборачнай тэхнікі сродкамі пажаратушэння, наяў-насць у членаў жніва спецвопраткі і індывідуальных сродкаў аховы, стан аб’ектаў харчавання. Па фактах выяўленых недахопаў выдаваліся прадпісанні для своечасовай, да пачатку кампаніі, ліквідацыі хібаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *