Бачыць задачы і ажыццяўляць іх

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Бярэзіншчыны за 2019 год

З дакладам на пасяджэнні выступіў намеснік старшыні райвыканкама Павел Сугака, які адзначыў, што з даведзеных Мінскім абласным выканаўчым камітэтам сямі асноўных і дадатковых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а таксама задання па жыллёвым будаўніцтве за кошт усіх крыніц фінансавання, экспарце тавараў у краіны Еўрапейскага саюза, экспарце тавараў і паслуг у Кітайскую Народную Рэспубліку выкананымі аказаліся толькі два – па экс-парце тавараў і рознічным тавараабароце. Затым ён спыніўся на асноўных паказчыках развіцця нашага рэгіёна, дасягнутых поспехах і недахопах дзейнасці па асобных напрамках, асвятліў прычыны, якія не далі магчымасці выйсці на станоўчы вынік.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках работы за мінулы год наша газета ўжо знаёміла сваіх чытачоў (матэрыял “Вынікі работы рэгіёна і перспек- тывы развіцця”, які друкаваўся 26 лютага).
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Рыгор Зяневіч паведаміў прысутным аб выкананні бюджэта раёна за 2019 год. Яго даходы за гэты час склалі 41776,5 тысячы рублёў, у тым ліку паступіла падаткаў і непадатковых плацяжоў 18678 тысяч рублёў. Паступленні з вышэйстаячых бюджэтаў склалі 23098,5 тысячы рублёў, а гэта 55,3% у агульных даходах бюджэта раёна.
Па расходах кансалідаваны бюджэт за мінулы год выкананы ў суме 41684,8 тысячы рублёў. З сумы агульных расходаў бюджэту 70% было накіравана на ўтрыманне сацыяльнай сферы. У прыват-насці, на фінансаванне ўстаноў адукацыі выдаткавана 40,2% агульных расходаў бюджэту, аходы здароўя – 21,5%, сацыяльнай палітыкі – 5,4%, культуры – 4%, фізічнай культуры і спорту – 2,9%.
Па стане на 1 студзеня 2020 года існавала запазычанасць па плацяжах у бюджэт, яна склала 283,7 ты- сячы рублёў. Найбольшыя сумы запазычанасці мелі
ААТ “Бярэзінскі райагра-сэрвіс”, ДУП “ПМК-82”, ТАА “Бярэзіна-Тур” і ДУП “Бярэзінскае ПМС”.
Паралельна з разглядам вынікаў работы за мінулы год, на пасяджэнні абмяркоўваліся і задачы, якія стаяць перад нашым рэгіёнам сёлета. Галоўныя з іх – бясспрэчнае выкананне даведзеных ключавых паказчыкаў. Іх чатыры – экспарт тавараў, экспарт паслуг, прыцягненне ў эканоміку раёна прамых замежных інвестыцый і колькасць працаўладкаваных грамадзян. За кожным з іх праглядваецца канкрэтная перспектыва, даведзены заданні і ўжо сёння закладзены падмурак для выканання пастаўленых задач.
Як адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Бабічаў, асноўнымі нашымі крыніцамі з’яўляюцца сельскагаспадарчая вытворчасць, будаўніцтва і гандаль. Толькі тады, калі мы будзем будавацца і развівацца, інвесціраваць сродкі ў развіццё эканомікі і стварэнне новых вытворчасцей, адкрываць новыя рабочыя месцы, можна гаварыць аб паспяховым развіцці нашага рэгіёна. Плюс дасягненне росту заработнай платы і дабрабыту нашых грамадзян як асноўны аспект сацыяльнай накіраванасці ўсёй нашай работы. Прынцып дзейнасці павінен быць такім: бачым задачу, бяромся за яе і ажыццяўляем намечанае. Паспяховае развіццё нашага раёна ў чарговым годзе, як заўсёды, залежыць толькі ад нас і нашых агульных намаганняў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *