Базавая стаўка з 1 студзеня 2020 года складзе Br185

«У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года нумар 862 «Аб устанаўленні памеру базавай стаўкі» з 1 студзеня 2020 года базавая стаўка ўстаноўлена ў памеры Br185. Яна прымяняецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый», — растлумачылі ў міністэрстве.

З 1 студзеня 2020 года адмяняецца тарыфная стаўка першага разраду — узамен якраз будзе выкарыстоўвацца базавая стаўка.

Новы памер базавай стаўкі дасць магчымасць павялічыць удзельную вагу гарантаванай (тарыфнай) часткі заработнай платы работнікаў, падкрэслілі ў Мінпрацы.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *