“Белорусское золото” вырабляецца з бярэзінскага малака

– Сёння на Бярэзінскім вытворчым участку ЗАТ «Здравушка-мілк» выпускаюць два віды масла – сялянскае і салодка-сметанковае вагавое і фасованае, сыры, а таксама сухое обястлушчанае малако і сухую малочную сыроватку, – расказвае ўпраўляючы вытворчага ўчастка Уладзімір Ефіменка. – У нашай лінейцы прадстаўлены аж 22 гатункі сыру.

Самыя папулярныя і ўпадабаныя сыры на прадпрыемстве – «Голландский брусковый», «Пармезан де Люкс», «Старый Амстердам», «Гауда Gold» і «Российский особый». Сярод новых гатункаў, якія ўкаранілі ў 2020 годзе, – сыр «Грюйер», распрацаваны па швейцарскай тэхналогіі, «Маасдам», які па
смаку падабаецца не толькі галандцам, але і беларускім гурманам, славуты італьянскі сыр «Качотта», цвёрды сыр «Конте», паўцвёрдыя сыры “Атлет Тойду”, “Белая вежа” , “Буттеркайсе”, “Тильзит супреме”. Вырабляюць бярэзінскія сыравары яшчэ і сыр “Беатрис” з водарам грушы і нават сыр гатунку “Белорусское золото”.Праўда, знайсці частку вырабленых гатункаў сыроў немагчыма, яны пакуль недаступны бярэзінскім пакупнікам, але рашуча бяруць у палон расійскія рынкі і ўпрыгожваюць сырныя талеркі.

– Сыры ў большасці сваёй ідуць на экспарт, — тлумачыць Уладзімір Уладзіміравіч. – З вырабленага аб’ёму ў 300 тон 280 накіроўваецца на знешні рынак. Астатняя прадукцыя размяркоўваецца па іншых гандлёвых каналах. На расійскім рынку прадукцыю з нашым брэндам можна знайсці ў магазінах «Магніт» і «Пяцёрачка». Сухую сыроватку ахвотна закупляе Кітай. Так, толькі ў жніўні наша прадпрыемства адгрузіла 170 тон продукту ў краіны Усходняй Азіі. Дарэчы, прадукцыя ЗАТ “Здравушка-мілк» добра вядома яшчэ на рынках Казахстана, Турцыі, Грузіі. Ды і частыя госці на бярэзінскім заводзе кампаніі Расіі, якія давяраюць нам выраб новых гатункаў сыру.

Падкупляюць іх не толькі высокая культура вытворчасці, слаўныя 40 – гадовыя традыцыі, але і ўнікальны вопыт сыравараў.

Ірына Лукашэвіч

Так, Алена Байрашэўская на завод прыйшла пасля заканчэння Слуцкага вучылішча і засталася тут назаўсёды. Падлічыць, колькі ўсяго вырабіла тон і гатункаў сыру, не бярэцца. Ды і навошта гэта рабіць, калі штогод асвойваюцца новыя і новыя віды. Не лічыць іх і майстар Ірына Лукашэвіч, якая адказвае за выспяванне сыроў.

Алена Байрашэўская

– Сёння сучасныя тэхналогіі і абсталяванне дазваляюць вырабляць самыя экзатычныя і на любы густ сыры, — зазначаюць жанчыны, — аднак не забываецца галоўнае: сапраўдны сыр пачынаецца з добрага малака. І тут наш поспех і прыбытак напрамую залежаць ад старання і сумлення работнікаў малочнатаварных фермаў.

Сёння вытворчы ўчастак штодзень прымае каля 210 тон малака з фермаў не толькі Бярэзінскага раёна, але і суседніх рэгіёнаў, што дазваляесепарыраваць за гадзіну 20 тон малака.

Уладзімір Ефіменка

– Селянін і перапрацоўшчык складаюць надзейны ланцужок харчовай бяспекі, і варта кожнаму з іх аддаць даніну павагі і пашаны ў Дзень работнікаў селькай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, – падкрэслівае Уладзімір Ефіменка. – Без вашага і нашага плёну працы беларускі стол ніколі не будзе сытым і багатым, а краіна – незалежнай і самастойнай. Таму зычу ўсім працаўнікам ферм і палёў, перапрацоўшчыкам новых поспехаў і цярплівасці, вернасці выбранай справе і старання, ветэранам – гонару за сваё працоўнае жыццё і захаваныя традыцыі, а ўсім вам доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях!

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *