«Белпошта» павысіць кошт некаторых паслуг

РУП «Белпошта» з 30 студзеня павысіць кошт некаторых паслуг па перасылцы пошты ўнутры краіны.

Кошт перасылкі заказнога пісьма масай да 20 г для фізічных асоб павялічыцца на 8 капеек і будзе каштаваць Br1,98, для юрыдычных асоб — Br2,04. Тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, адпраўленняў «Е-commerce», паслугі лінейкі «Камфорт», паслугі «Паштовы кур’ер» павысяцца ў сярэднім на 5 працэнтаў.

«Тарыфы на некаторыя паслугі паштовай сувязі зменяцца ў межах зацверджанага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2020 год індэкса спажывецкіх цэн», — звярнулі ўвагу на «Белпошце».

Пры гэтым тарыфы на ўніверсальныя паслугі (перасылка простай паштовай карткі, простага пісьма (бандэролі)), перасылку адпраўленняў «1 клас», дадатковыя паслугі паштовай сувязі не зменяцца.

Акрамя таго, «Белпошта» вырашыла не браць камісію пры прыёме плацяжоў праз АРІП у касах за паслугі, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта зроблена з улікам сацыяльнай накіраванасці паслуг, растлумачылі ў кампаніі.

Усе змяненні будуць актуалізаваны 30 студзеня на сайце «Белпошты» ў раздзеле «Тарыфы».

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *