Без масак і з запалам, альбо Ёсць нагода завітаць на бярэзінскі стадыён!

Пасля працяглага перапынку па прычыне пандэміі аднавіліся спартыўныя спаборніцтвы. Так, 27 чэрвеня стартаваў чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе сярод аматарскіх каманд. Тут па традыцыі наш раён прадстаўляе каманда фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный”, якая ўжо згуляла з камандамі Чэрвеньскага, Вілейскага і Барысаўскага раёнаў, а ў гэту суботу адправіцца ў Маладзечна – сустрэцца з мясцовымі футбалістамі.

Бярэзінская аматарская каманда

— Пакуль ход гульняў нас задавальняе, — зазначае дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” і член каманды Васіль Аўчарэнка. – Бярэзінскія футбалісты выйгралі ў барысаўскай каманды з лікам 3:2 і згулялі ўнічыю з вілейчанамі. Аднак наперадзе яшчэ шмат сустрэч і футбольных баталій з камандамі групы А. Чэмпіянат бу-дзе праходзіць амаль шэсць месяцаў і назаве пераможцаў 28 лістапада. Таму варта пажадаць удачы і не прапускаць мячы ў свае вароты варатарам Аляксандру Навіцкаму, Кірылу Рогаву, Дзмітрыю Захарэвічу, дастойна кантраляваць сітуацыю ў сваёй зоне абаронцам Леаніду Самцу, Максіму Сямашку, Віктару Харлановічу, Яўгенію Мурашку, Арцёму Рахманаву, Арцёму Ждановічу, Аляксею Кушнеру, Сяргею Бядрыцкаму, Сяргею Ганоўскаму, Аляксандру Талмачу, Сяргею Дамаронку, Мікіце Скамейку і паўабаронцам Паўлу Умэцкаму, Сяргею Мурачу, Дзянісу Гарэліку, Уладзіславу Хендогаму, Максіму Шыраеву, Максіму Дычка, Андрэю Ганоўскаму, Яўгенію Зяньковічу, Алегу Булойчыку і, вядома, шыкоўных атак з галамі нападаючым Дзмітрыю Галуза, Яўгенію Да-маронку і Васілію Карпека.
Павінны дастаць з шафы буцы і ветэраны-аматары скуранога мяча. У нядзелю, 19 ліпеня, на гарадскім стадыёне стартуе першынство па футболе. Першымі будуць гуляць паміж сабой каманды ветэранаў Бярэзінскага і Старадарожскага раёнаў.

Каманда

Г

В Н П М

А

1 РКЗ (п. Радашковічы)

3

3 0 0 15-5

9

2 ФАЦ «Лазурный» (Бярэзінскі р-н)

3

1 1 1 4-5

4

3 Вілія (Вілейскі р-н)

3

1 1 1 5-7

4

4 Гайна (Барысаўскі р-н)

3

1 1 1 9-8

4

5 Вікторыя (Пухавіцкі р-н)

3

1 1 1 5-8

4

6 Фалько (Дзяржынскі р-н)

2

1 0 1 9-5

3

7 Колас (Чэрвеньскі р-н)

2

1 0 1 4-4

3

8 Крупкі-ДРБУ-164 (Крупскі р-н)

2

1 0 2 4-8

3

9 ДЮСШ- 4 (Маладзечанскі р-н)

3

0 0 3 5-10

0

Назавём зорны склад нашай каманды, якая мае ўсе шанцы стаць лідарам. Гэта Алег Несцяровіч, Юрый Гаркавы, Уладзімір Парманоўскі, Аляксандр Казаноўскі, Андрэй Варановіч, Дзяніс Габец, Яўгеній Сакалоў, Павел Гушчын, Аляксандр Жукоўскі, Дзмітрый У. Жукоўскі, Дзмітрый М. Жукоўскі, Віктар Жукоўскі, Ілья Варанько, Андрэй Бародзіч, Сяргей Джыгера, Сяргей Паласкоў, Сяргей Бабура, Сяргей Захарэвіч, Сяргей Колесень і Эрнэст Выгоўскі.
Пачатак гульні ў 14 гадзін. Уваход свабодны. На спаборніцтвах балельшчыкам будзе забяспечана сацыяльная дыстанцыя і шквал станоўчых эмоцый.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *