Без маскі ўваход забаронены!

З панядзелка, 16 лістапада, у Мінскай вобласці ў цэлым уведзены масачны рэжым. Гэта замацавана ў рашэнні Мінаблвыканкама № 982 ад 13 лістапада.

— Наша агульная задача – зрабіць усё магчымае, каб спыніць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі, — зазначае часова выконваючая абавязкі галоўнага ўрача Бярэзінскага РЦГЭ Вольга Жукоўская. – Усім неабходна строга захоўваць масачны рэжым. Цяпер выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы павінны ва ўсіх без выключэння аб’ектах любой формы ўласнасці: аптэках, магазінах, кафэ, на заправачных станцыях, у грамадскім транспарце, маршрутках, таксі, салонах прыгажосці і інш.

Штрафаваць за адсутнасць маскі пакуль не будуць, аднак адказнасць за людзей будуць несці кіраўнікі той ці іншай арганізацыі. Дарэчы, яны маюць права не абслугоўваць кліентаў, якія не выконваюць гэтае правіла. Супрацоўнікі аддзела гігіены штодня кантралююць захаванне прафілактычных рэкамендацый на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя. Мы звяртаем увагу, у першую чаргу, ці ёсць у работнікаў сродкі індывідуальнай аховы, антысептыкі, як апрацоўваюцца памяшканні, ці ёсць “лініі дыстанцыі”… Ёсць парушэнні, — выпісваем наймальніку прадпісанне, каб у мінімальныя тэрміны ліквідаваў іх. Нагадваем, што гэта робіцца дзеля здароўя і саміх работнікаў, і людзей, з якімі яны кантактуюць. А самі прадаўцы, адміністрацыя магазінаў, цырульнікі, вадзіцелі аўтобусаў павінны нагадваць людзям, што абслугоўванне праводзіцца толькі строга ў масках! Дарэчы, калі вы без маскі, вам могуць адмовіць ў абслугоўванні. Паважаныя бярэзінцы, калі ласка, захоўвайце масачны рэжым!

Для таго, каб не дапусціць распаўсюджванне COVID-19, у вобласці дзейнічаюць і іншыя меры прафілактыкі. У прыватнасці, штодня праводзіцца маніторынг выяўлення і захворвання людзей каранавірусам, даецца ацэнка і прагноз развіцця эпідсітуацыі. Таксама ў Мінскай вобласці абмежавалі правядзенне спартыўных, культурных, відовішчных, навуковых і іншых масавых мерапрыемстваў.

ЮЛІЯ БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Без маскі ўваход забаронены!: 1 комментарий

  • 17 ноября 2020 в 15:46
    Permalink

    Отлично! Давно надо было сделать!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *