Вячаслаў Кашлачоў: «Будзем пераязджаць на новае поле і прагаласуем»

Экіпажу камбайна КЗС-1218 ААТ “Пагосцкі” ў складзе Вячаслава Кашлачова і Ільі Салаўёва зараз па-сапраўднаму горача. На палях гаспадаркі паспеў нядрэнны ўраджай збожжавых і надвор’е дазваляе без прастояў завяршыць жніво. Вялікі вопыт, прафесійнае майстэрства і сялянская ўвішнасць дазволілі пагосцкаму экіпажу першаму ў раёне намалаціць тысячу тон збожжа. Аднак на гэтым экіпаж-тысячнік не спыняецца.

— На рахунку кожная хвіліна, — гаворыць Вячаслаў Аляксеевіч, — хочацца як мага хутчэй абмалаціць палеткі і пачаць работы па азімай сяўбе. Ды і пра выбары Прэзідэнта краіны мы з памочнікам не забыліся. Будзем пераязджаць з поля на поле праз выбарчы ўчастак, абавязкова спынімся і прагаласуем. Я — выбаршчык са стажам, а вось Ілья свой грамадзянскі абавязак выканае ўпершыню. З выбарам памылку не зробіць, бо сам вясковы, жадае жыць і багацець у роднай вёсцы, на малой радзіме.

Мілана ТРАПЯНОК

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *