Бярэзінцаў павіншавалі з Днём пажылых людзей
1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, раённы цэнтр культуры вітаў людзей “залатога” ўзросту. Для іх прайшоў дабрачынны святочны канцэрт.
Дзіўна, але ў зале амаль не было свабодных месцаў… Усмешлівыя, бадзёрыя, шчаслівыя… Глядзіш на некаторых, нават і не скажаш, што яны людзі сталага ўзросту.
Павіншавалі прысутных намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан і старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Савельевіч Абазовік.
Вядома ж, былі і ўзнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама адзначана былы адказны сакратар газеты “Бярэзінская панарама” Ніна Бенікаўна Федаровіч. А медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху” былы кіраўнік справамі райвыканкама, старшыня райкама прафсаюзаў дзяржаўных органаў Анатоль Іванавіч Гурэцкі.
А пасля ўзнагароджвання прысутных чакаў прыемны сюрпрыз – музычныя падарункі. Думаем, усе засталіся задаволены, бо свята, сапраўды, атрымалася насычаным, вясёлым, багатым на шчырыя апладысменты і ўсмешкі.
Рэпартаж з мерапрыемства чытайце ў адным з нумароў газеты.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.