Бярэзінцы далучыліся да акцыі “Мы з табой, ветэран!”

Днямі віншаванні з сёлетняй юбілейнай датай гучалі ў дамах ветэранаў, інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. З прадуктовымі наборамі ад гандлёвай сеткі “Еўраопт” да паважаных бярэзінцаў завітала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка разам з дырэктарам Бярэзінскага ТЦСАН Аленай Жолудзевай.

Улічваючы сённяшнія абставіны, дзеля захавання агульнай бяспекі, госці прыходзілі ў масках, пальчатках, з антысептыкамі. Дарэчы, сродкамі абароны забяспечваліся падчас візіту і састарэлыя грамадзяне раёна.

Гасцей сустракалі з радасцю Зінаіда Кірылаўна Язэпава, Ганна Лаўрэнцьеўна Собаль, Сцяпан Аляксеевіч Буракоў, Васілій Кандрацьевіч Карпінскі, Сафія Пятроўна Стасевіч. Наракалі толькі на тое, што не самы зручны час пагутарыць даўжэй, успомніць, расказаць.

— Дазвольце ўручыць Вам прадуктовы набор, — гаварыла Вольга Калячка. — Шчыра дзякуем за мірнае неба над галавой, жадаем здароўя і даўгалецця.

— Беражыце сябе, а мы заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу, — адзначала Алена Жолудзева.

Ініцыятарам акцыі “Мы з табой, ветэран!” выступіў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

Нагадаем, што з 1 красавіка пачаліся выплаты да 75-годдзя Вялікай Перамогі. У нашым раёне матэрыяльную дапамогу ўжо атрымалі больш за 20 ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і людзей, што пацярпелі ад яе наступстваў.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Бярэзінцы далучыліся да акцыі “Мы з табой, ветэран!”: 1 комментарий

  • 6 апреля 2020 в 22:11
    Permalink

    Зачем сейчас ходить толпами к пожилым людям?????? Зачем????? Понятно, передать продукты! Но это может сделать один человек, а не толпа, на фото 2 человека, причем одна женщина демонстрирует антисептик! А ещё же и чел, который сфоткал! Значит к дедушке пришли в разгар эпидемии 3 человека, и демонстративно нацепили пожилым людям маски!!!!!!! Зачем?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *