Бярэзінцы — на II Еўрапейскіх гульнях

“Беларусь! Беларусь! Беларусь – наперад!”, – раздаецца гучным, бадзёрым голасам на трыбунах падчас II Еўрапейскіх гульняў. Амаль на ўсіх спаборніцтвах “хварэюць” за нашы каманды і бярэзінскія балельшчыкі.

Да прыкладу, дэлегацыя сацыяльнай сферы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Міхайлавічам Навіцкім адправілася ў Заслаўль на грабны канал, дзе праходзілі спаборніцтвы на каноэ і байдарках.
— Цудоўна “пахварэлі” за нашы каманды. Яны малайцы – годна паказалі сябе, — зазначаюць бярэзінскія балельшчыкі. – Арганізацыя II Еўрапейскіх гульняў на высокім узроўні. Шмат замежных гасцей. Усміхаюцца, задаволены – бачна, што ім падабаецца ў нас. Працуюць усмешлівыя валанцёры, якія гатовы ўсім дапамагчы. Гандлёвыя рады радуюць смачнасцямі ў шырокім асартыменце, велізарнай колькасцю сувенірнай прадукцыі.
Апладысменты, балельшчыкі трымаюць сцягі сваіх краін – адным словам, трыбуны “гудзяць”. Забаўляе прысутных і музычнае суправаджэнне (у перапынках паміж спаборніцтвамі). Танцуе з балельшчыкамі, весяліць, стварае добры настрой Лесік, з якім усе з задавальненнем фатаграфуюцца.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *