Бярэзінцы на Міншчыне спартыўнай

Лыжнае арыентаванне

20-21 лютага раён прымаў Чэмпіянат і Першынство Рэспублікі Беларусь па лыжным арыентаванні.

20-22 лютага ў раёне вёскі Гарэнічы заўзятых аматараў лыжнага арыентавання сабралі Чэмпіянат і Першынство Рэспублікі Беларусь па гэтым відзе спорту. У складзе каманды Мінскай вобласці прымалі ўдзел і бярэзінскія арыенціроўшчыкі.

Па выніках двух дзён спаборніцтваў у камандным заліку ў Першынстве Рэспублікі Беларусь пераможцам стала каманда Мінскай вобласці, другое месца — у каманды Магілёўскай вобласці.

У Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лыжным арыентаванні першае месца заняла каманда Магілёўскай вобласці, другое месца — у каманды горада Мінска, а замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі Мінскай вобласці.

Спартакіяда. Вадзім Сакаў — другі

У Барысаўскім раёне прайшла зімовая спартакіяда кіруючага саставу органаў унутраных спраў. У ёй прынялі ўдзел 14 каманд, якія прадставілі УУС Мінаблвыканкама і раённыя падраздзяленні абласной міліцыі. Міліцыянеры спаборнічалі паміж сабой у вынослівасці, спрыце і сіле, як у камандных, так і ў індывідуальных этапах. Гэта комплексная эстафета, перацягванне каната, распіл бервяна, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

У рыўку гіры выступаў прадстаўнік Бярэзінскага РАУС Вадзім Сакаў. Ён з’яўляецца намеснікам начальніка аддзела прафілактыкі і забеспячэння грамадскага правапарадку, імкнецца заўсёды падтрымліваць сябе ў выдатнай фізічнай форме. Вадзім стаў другім у гэтым практыкаванні.

На базе Уздзенскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшла VI Мінская абласная зімняя спартакіяда сярод работнікаў аховы здароўя. Удзельнічала 23 каманды. Бярэзінцы за-нялі пятае месца. Віншуем!

Навіны сабрала Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Юліі Букель .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *