Бярэзінцы — за здаровы лад жыцця

 

ВАЛЕЙБОЛ 

10-11 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра    «Лазурный» прайшлізанальныя спаборніцтвы па валейболе ў рамках абласной спартакіяды «Каласок» для дзяцей  і юнацтва 2004 –2006 гадоў нараджэння аграгародкоў, сельскіх населеных пунктаў.
Сярод юнакоў тройка размеркавалася ў наступным парадку: першае месца занялі аматары мяча з Беразіно, другое — са Смалявіч, а трэцяе —  з Барысава. Сярод дзяўчат лепшай стала каманда са Смалявіч, а другое і трэцяе месца адпаведна дасталося камандам з Крупак і Беразіно.  

                        
« СЯБРУЕМ  З ЗАКОНАМ.

З 2 по 6  сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” былі наладжаны спаборніцтвы па  стрытболе і сілавым спорце сярод вучняў навучальных устаноў  у рамках прафілактычнай акцыі «  Сябруем  з Законам!”. Тут усе сталі пераможцамі,бо атрымалі магутны зарад бадзёрасці і сіл.

 

 ДЛЯ СЕЛЬСКІХ ЖЫХАРОЎ

7 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” ў аграгарадку Лешніца адбыліся  фізкультурна –аздараўленчыя  і спартыўна-масавыя мерапрыемствы сярод сельскіх жыхароў.

“БЯРЭЗІНСКАЯ ЛІГА”

7 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра”Лазурный” кіпелі спартыўныя страсці: тут праходзілі спаборніцтвы па баскетболе сярод школьнікаў у рамках спартакіяды  «Бярэзінская ліга». Тут не знайшлося роўных баскетбольнай камандзе ”Бярэзінская гімназія”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *