Бярэзіншчына: рэгіён, развіццё, чалавек. Якім будзе маладзёжны цэнтр у Беразіно?
На гэту тэму напярэдадні Дня моладзі гутарым з дырэктарам Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталляй МАЕЎСКАЙ:
— Яшчэ ў 2018 годзе ААТ “Інжынерная дыягностыка” было праведзена абследаванне будынка ўстановы культуры “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”. На падставе яго вынікаў, спецыялісты зрабілі тэхнічнае заключэнне, што будынак адносіцца да ІV катэгорыі – непрацаздольны. Таму ўжо праз год ППТУП “ЭКТІЗ” распрацаваў будаўнічы праект па рэканструкцыі будынка ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”, які і прайшоў экспертызу ў дзяржаўным прадпрыемстве “Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці”.
— Што ж запланавана праектам? Асабліва цікавіць: ці будзе захаваны знешні выгляд самага прыгожага аб’екта ў нашым горадзе?
— Плануецца яго захаваць, бо ў будынку, згодна з праектам, будзе праведзена рэканструкцыя пад размяшчэнне адміністрацыйна-метадычнага цэнтра ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка», самой бібліятэкі, дзіцячай і дарослай, актавай і 2 выставачных залаў, маладзёжнага цэнтра з танцавальнай залай і барам.
— Што ўжо зроблена для рэалізацыі гэтага цікавага і патрэбнага праекта?
— Сёлета рэканструкцыя будынка ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» ўключана ў Інвестыцыйную праграму Мінскай вобласці на 2021 год.
— Якімі чакаюцца аб’ём фінансавання і тэрміны работ?
— Аб’ём фінансавання складзе 3261,9 тысячы рублёў, а тэрмін работ – 10 месяцаў.
— Што ўласна Вы чакаеце ад рэканструкцыі будынка?
— Уласна я — адкрыцця свайго другога дыхання на ніве прапаганды чытання і кніг, стварэння новых форм работы з чытачамі, шыкоўных умоў і цеснага супрацоўніцтва з іншымі работнікамі культуры, а яшчэ, абавязкова, — новых культурных фарбаў у жыцці горада і раёна, якія прыцягнуць да нас маладых.
Гутарыла Мілана ТРАПЯНОК.