Бярэзіншчына: рэгіён, развіццё, чалавек. “Залаты” фініш “Омы”

У філіяле “Ома” ўпершыню аж два тысячнікі

Галоўны аграном сельгасфіліяла “Ома” Уладзімір Шагойка віншуе перадавікоў жніва Аляксандра Барысавіча і Аляксандра Міхайлавіча Валасевічаў з поспехам і выказвае падзяку ім за добрасумленную працу

Сёлета па выніках жніва сельгасфіліял “Ома” можа ўпэўнена разлічваць на адно з прызавых месцаў у раённым спаборніцтве: гаспадарка першай завяршыла кампанію, паказаўшы самую вы-сокую ўраджайнасць зерневых — 38,3 цэнтнера з гектара. Па выніках кампаніі тут атрымана 2523 тоны валавога збору збожжа, што амаль на тысячу тон перавышае мінулагодні паказчык. Больш як па 27 цэнтнераў з гектара на круг даў сёлета і рапс.
Усё гэта дазволіла камбайнерам гаспадаркі ўпершыню больш як за 15 гадоў выйсці ў лік тысячнікаў. Такіх тут аказалася нават два экіпажы – у складзе Аляксандра Міхайлавіча і Аляксандра Барысавіча Валасевічаў, а таксама Анатоля Драгуна і Мікалая Вашкевіча. На выдатна папрацавалі і астатнія ўдзельнікі жніва, дзякуючы чаму засекі гаспадаркі як ніколі запоўнены золатам бясцэннага збожжа.
Найбольш прадукцыйна гэтым летам шчыраваў сямейны экіпаж цёзкаў — дзядзькі і пляменніка Аляксандраў Валасевічаў. Гэта іх ужо шостае сумеснае жніво. Да таго ж, у зладжаным тандэме іх нярэдка можна ўбачыць у час нарыхтоўкі кармоў і ўборкі кукурузы, калі старэйшы Валасевіч шчыруе за штурвалам камбайна, а малодшы нястомна завіхаецца на сваім “Беларусу”, дастаўляючы зялёную масу да месца захавання. Не прастойвае іх тэхніка і ў іншыя поры года.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *