Бярэзінскі клуб юных выратавальнікаў “Сірэна” адзначае дзень нараджэння!

5 лістапада адзначыў свой 24-ты па ліку дзень нараджэння клуб юных выратавальнікаў “Сірэна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна. Усе гэтыя гады заняткі з дзецьмі ў клубе вядзеадзін і і той жа педагог  Ірына Осіпава. За гэты час яна стала сапраўды родным чалавекам  у пажарнай часці, дзе Ірына Рыгораўна працуе на ніве папярэджвання няшчасцяў на роўны з прафесійнымі выратавальнікамі і лічыцца сапраўднай легендай службы. Сёння яна — наша субяседнік.

 -Ведаеце, ніколі б не падумала, што 24 гады буду вучыць дзяцей. У мяне ж вышэйшая тэхнічная адукацыя, я па прафесіі  —  інжынер-металург. Калісьці працавала тэхнолагам на заводзе “Зеніт” у Вілейцы, потым – у страхавай кампаніі, а таксама на заводзе па вытворчасці вакон. У 1996 годзе у раённым адзеле народнай адукацыі Бярэзінскага райвыканкама паўстала пытанне аб стварэнні  клуба юных ратавальнікаў, і тагачасны інспектар па пажарнаму нагляду Юрый  Альфер  запрасіў мяне працаваць з дзецьмі. Дагэтуль не ведаю, што такое ен ва мне пабачыў,  але я шчыра  ўдзячна яму за новы этап свайго працоўнага жыцця.              

 -Ці было цяжка ствараць клуб з “нуля”?

-Ведаеце, цяжкасці не ўрэзаліся ў маю памяць. бо было вельмі цікава. Дзеці прыходзілі актыўныя, захапляліся і зараджаліся пажарнай справай літаральна на нашых вачах.  Яны  і зараз такія і не страцілі інтарэс да пажарнай справы! Вядома, зараз мы маем і форму, і наглядную прадукцыю, і мноства распрацовак па рабоце з дзецьмі, і інтэрнэт падкажа цікавыя ідэі. А тады кожная гульня стваралася сваімі рукамі, шукалі грошы на форму, самой прыходзілася распрацоўваць заняткі. Нельга было страціць цікавасць дзяцей!

-Ці былі думкі пашукаць іншую работу?

— Не паверыце, ніводнага разу думка такая да мяне не прыходзіла.  Ды і калі мне было думаць пра іншую працу? Самой было неверагодна  цікава працаваць: кожны год у клуб прыходзілі новыя дзеці, пачаў наладжвацца  цэлы маладзёжны рух, узнікла маладзёжная арганізацыя выратавальнікаў-пажарных. Пастаянна арганізоўваліся то конкурсы, то акцыі, то пажарны спорт, то абласны палявы лагер…

-Колькі дзяцей прайшлі навучанне ў клубе за 24 гады?

— Цяжка падлічыць, прыкладна 1900 чалавек. Ганаруся, што многія з іх выбралі для сябе прафесію выратавальніка.  Зараз у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях годна служаць Аляксандр Карабінеўскі, Яўген Сігуеў, Віктар Палянскі, Данііл Лапыцька і іншыя.

 —Як арганізавана навучанне ў клубе?

-У залежнасці ад узросту дзяцей працуюць тры групы, штодзень прыходзяць дзеці пасля ўрокаў. Самыя старэйшыя займаюцца а да 19 гадзін вечара. У клубе зараз займаюцца 70 удзельнікаў, звычайна на працягу вучэбнага года прыходзяць новыя дзеці: спачатку ідуць з сябрамі “за кампанію”, проста паглядзець, а потым просяцца застацца. Прыемна, што больш за палову маіх выпускнікоў – дзеці, што прыйшлі ў клуб яшчэ ў 4-5 класе і засталіся да канца школы

— Як запрашаеце дзяцей у клуб?

-Звычайна ў верасні абыходжу з мерапрыемствамі ўсе гарадскія школы, расказваю дзецям, чым мы будзем займацца ў нашым пажарна – выратавальным клубе “Сірэна”. І гэта схема безадказна працуе ўжо 24 гады. Для дзяцей надзвычай важна, што на заняткі трэба прыходзіць менавіта ў пажарную часць.

  — Каго жадаеце бачыць у сваім клубе спартыўных хлапчукоў ці творчых дзяўчынак?

 — І тых,  і іншых.ў нашай справе прафілактыцы пажараў і аказанні дапамогі людзям у надзвычайных сітуацыях патрэбны не толькі творы запал. але і фізічная падрыхтоўка. Таму творчыя дзяўчынкі ў нас  актыўна далучаюцца да спартыўных заняткаў.  а жвавыя хлопчыкі  чытаюць вершы і малююць.                                 

-Якія ўзнагароды мае клуб?

-Мы добра паказваем сябе на абласных конкурсах і спаборніцтвах: да прыкладу, у 2019 годзе мы былі  чацвёртыя па пажарна-выратавальным спорце ў першынстве Мінскай вобласці,  таксама наша  каманда заняла 3-е месца ў практыкаванні «Пад’ем на 2 паверх вучэбнай вежы”. А уў 2014 годзе мы сталі нават другімі ў вобласці ў першынстве! Мінулыя гады таксама адзначаны кубкамі і дыпломамі ў розных конкурсах і абласных спаборніцтвах. — Якімі актывістамі ганарыцеся зараз?

 -Іх вельмі многа! Асабліва парадавалі ў гэтым годзе Паліна Цыбулька і Паліна Вараб’ева, Гэтыя дзяўчынкі атрымалі запрашэнне на абласныя зборы ў Слуцк: тут рыхтавалі каманду ад Мінскай вобласці для спаборніцтваў юных выратавальнікаў у лагеры “Зубраня”. Па выніках збораў Вараб’ева Паліна трапіла ў абласную каманду. 

 —Ірына Рыгораўна, а што б вы пажададі членам свайго клуба у дзень  нараджэння  “Сірэны” ? 

-Вы ведаеце. сама галоўнае для мяне у рабоце клуба  “Сірэна” – гэта раскрыць магутны дзіцячы патэнцыял, абудзіць таленты і здольнасціі удыхнуць у дзіцячую душу упэўненасць ва ўласныя сілы. Без яе нашы намаганні ў прафілактыцы пажарнай бяспекі будуць дарэмнымі.       Таму зычу сваім хлоччыкам і дзяўчынкам не  губляць веры ў сябе. мэтанакіравана ісці да сваёй мары  і не разгубіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі!

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *