Бярэзінскі лясгас — дыпламант конкурсу “Лепшы экспарцёр 2019 года”

Днямі Бярэзінскі лясгас наведаў начальнік аддзела ЗЭД Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віталій Жук з прыемнай місіяй — уручыць прадпрыемству чарговую ўзнагароду.

Галоўны інжынер Бярэзінскага лясгаса Максім Шугалей прымае ўзнагароду з рук начальніка аддзела ЗЭД Мінскага аддзялення Беларускай ГПП Віталія Жука

Падведзены вынікі конкурсу “Лепшы экспарцёр 2019 года”. Традыцыйна ён праводзіўся па 22 намінацыях у розных галінах эканомікі. У кожнай з іх былі вызначаны пераможцы, а прадпрыемствы, якія набралі максімальна блізкую да пераможцы колькасць балаў і якія паказалі выдатныя вынікі ў экспарце прадукцыі і паслуг, узнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі. У гэты раз у фінал выйшлі 163 прадпрыемствы, што амаль на 10% больш, чым у мінулым годзе. Сярод пераможцаў — Бярэзінскі лясгас: як і летась, ён стаў дыпламантам названага конкурсу ў намінацыі “Лясная гаспадарка і лесанарыхтоўчая прамысловасць”.

— У сваёй дзейнасці мы арыентуемся на высокую якасць выпускаемай прадукцыі, 65% якой ідзе на экспарт, — гаворыць галоўны інжынер Бярэзінскага лясгаса Максім Шугалей. – Пастаўкі (а гэта ў асноўным піламатэрыялы, шчапа драўняная, кол акораны) здзяйсняем у Польшчу, Данію, Англію, Літву, Італію, Кітай і іншыя краіны. Канечне, такая ўзнагарода радуе, але хочацца працаваць яшчэ лепш. Ды і ёсць куды імкнуцца.

Дарэчы, агульны аб’ём экспарту ўсіх фіналістаў конкурсу складае $ 8,847 млрд, ці 21% агульнага аб’ёму экспарту за мінулы год па краіне. Геаграфія паставак налічвае 113 краін.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *