Бярэзінскім культработнікам нагадалі пра перапіс насельніцтва і выкананне воінскага абавязку

У чацвер у раённым цэнтры культуры ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта У.М. Навіцкага з культработнікамі Бярэзіншчыны.

Прысутным да ўвагі была прапанавана асноўная тэма – “Перапіс насельніцтва. Погляд у цяперашняе, крок у будучыню”, з якой аўдыторыю пазнаёміла выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.В. Карэцкая.

Не меншую цікавасць выклікала і тэма “Унясенне змяненняў у закон аб адтэрміноўках”. Яе агучылі, а таксама адказалі на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, госці – ваенны камісар ваеннага камісарыята Мінскай вобласці І.В. Тарабеш, намеснік начальніка кансультатыўнага аддзела Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь І.У. Лаўрыненка і ваенны камісар Бярэзінскага і Чэрвеньскага раёнаў Д.М. Сініцкі.

Названыя члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў гэты ж дзень правялі сустрэчы таксама ў Бярэзінскім філіяле ААТ “Здравушка-мілк” і ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *