Бярэзінскія рабяты прынялі ўдзел у абласным навагоднім балі для моладзі

 

20 снежня ў рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ў Маладзечне наладзілі навагодні баль для моладзі Мінскай вобласці

Удзельнікамі мерапрыемства сталі трыста навучэнцаў 9-11 класаў з усіх раёнаў Міншчыны. Гэта пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, актывісты валанцёрскага руху.

Гэтых шчасліўшчыкаў у бальных сукенках і фраках чакала святочная навагодняя праграма з больш чым 15 нумароў, у ходзе якой дзяўчаты і хлопцы танцавалі вальс, польку і паланэз. Для гасцей свята працавалі навагоднія і тэматычныя фотазоны і майстар-класы бальных танцаў, выступалі салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, свае творчыя нумары выконвалі акцёры Мінскага абласнога драматычнага тэатра і Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

Шчаслівымі ўдзельнікамі навагодняга балю сталі ад Бярэзінскага раёна навучэнцы Бярэзінскай гімназіі Ірына Ганчарук і Сяргей Адамовіч, вучні СШ №2 Кірыл Карпаў і Аляксандра Навумава.

Жывое музычнае суправаджэнне стваралі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь – сімфанічны аркестр Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Агінскага. У завяршэнні навагодняга балю ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад старшыні Мінскага аблвыканкама.

Вы — будучыня Міншчыны, — гаварыў удзельнікам балю Аляксандр Турчын. — Ад вас залежыць, якой будзе краіна ў бліжэйшай перспектыве, як мы будзем жыць.

 

Мілана ТРАПЯНОК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *