Бярэзінскія следчыя раяць захоўваць грошы дома, але — на банкаўскай картцы

Грошы лепш захоўваць дома, але — на банкаўскай картцы!

У перыяд часу з 25 мая па 3 чэрвеня невядомы без асаблівых цяжкасцей трапіў у жылы дом. Тут яму “спатрэбіліся” 600 рублёў, якія гаспадыня захоўвала ў кашальку, схаваным ад чужых вачэй у серванце.

Дзе гуляў асуджаны?

Грамадзянін, асуджаны да прэвентыўнага нагляду тэрмінам на 12 месяцаў, на працягу года двойчы быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што адсутнічаў па месцы жыхарства без уважлівых прычын.

Чаму блакітны экран пачарнеў?

Невядомы вырваў металічны прабой у дзвярах дома і вынес адтуль лічбавы наземны цюнер для тэлебачання.

Аляксандр КАЖЭЎКА,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *