Чаго чакаюць ад VI Усебеларускага народнага сходу бярэзінцы?

Алена ТОКАН, старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў:

— Усебеларускі народны сход — важная падзея для кожнага з нас. Бо менавіта тут трэба будзе вырашыць будучы курс развіцця нашай краіны на 5 гадоў. Як адзначыў Прэзідэнт, на Усебеларускім сходзе будуць акумуляваны, сістэматызаваны тыя просьбы і прапановы, якія гучалі на дыялогавых пляцоўках, задаваліся ў грамадскіх прыёмных. Таму хочацца, каб жыхары Бярэзіншчыны таксама ўносілі свой уклад.

Чаго я чакаю ад Усебеларускага народнага сходу? Для мяне як для прафсаюзнага дзеяча важна захаванне гарантый для працуючых людзей. Каб Беларусь заставалася сацыяльна-арыентаванаай краінай, дзе галоўным будзе чалавек. Хачу, каб і надалей своечасова выплачвалася зарплата, захоўваліся нормы аховы працы, а з добрасумленнымі заключаліся працоўныя кантракты на максімальна працяглы тэрмін… Адным словам, каб працоў-ныя ведалі, што іх правы абаронены! Хачу, каб і надалей у нас была квітнеючая, суверэнная краіна.

Ала Петруковіч, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама:

— Усебеларускі народны сход стане сапраўдным дэмакратычным форумам, бо абмяркоўваць праблемныя пытанні збяруцца лепшыя з лепшых прадстаўнікоў самых розных сфер дзейнасці, сацыяльных груп, і ўзростаў. Кожны з іх атрымае магчымасць выказаць адкрыта і шчыра свае думкі пра будучыню краіны, падзяліцца пажаданнямі і трывогамі.

Мяркую, што на форуме будуць агучаны і карысныя прапановы па развіцці адукацыі і павышэнні ролі педагога ў грамадстве.

Спадзяюся, што Усебе-ларускі народны сход стане яркай падзеяй і аб’яднае людзей, якія жадаюць жыць у міры і згодзе, каму неабыякавы лёс нашай Радзімы, нашых дзяцей і ўнукаў. Разам мы — сіла!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *