Чаму брадзецкія школьнікі не хварэюць?

У панядзелак усе 73 вучні ДУА “Брадзецкі ВПК дзіцячы садок–сярэдняя школа” вярнуліся з зімовых канікулаў і прыступілі да вучобы. Гэта вельмі дзіўна для навучальнай установы, дзе з 76 сем’яў у 13 гадуецца 51 дзіця. А гэта, лічы, дзве трэці ўсіх школьнікаў.

— Нічога дзіўнага няма ў тым, што вучні заняткі па хваробе не прапускаюць, — зазначае дырэктар школы Святлана Халімончык. — Ды і як тут захварэць, калі педагогі і тэхнічны персанал ставяцца да іх, як да сваіх родных дзяцей, шчыра перажываюць за кожнага

— Нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо нашы вучні практычна не хварэюць і заняткі па хваробе не прапускаюць, — зазначае дырэктар школы Святлана Халімончык. — Ды і як тут захварэць, калі педагогі і тэхнічны персанал ставяцца да іх, як да сваіх родных дзяцей, шчыра перажываюць за кожнага.

Так, сіламі дырэктара Святланы Халімончык і сацыяльнага педагога Яны Гаджыевай кожны дзень раніцай наладжаны строгі кантрольна-прапускны рэжым, дзе вымяраецца тэмпература ва ўсіх вучняў і педагогаў, адсочваецца іх агульны стан здароўя. Асаблівая ўвага надаецца школьнікам. Вучня з павышанай тэмпературай і прыкметамі прастудных захворванняў у клас не пусцяць!

— Такіх дзяцей у нас звычайна нямнога, але ўсе яны ў тэрміновым парадку накіроўваюцца ў суправаджэнні педагогаў і бацькоў дамоў, — дадае дырэктар. — Не памятаю выпадку, каб хто-небудзь з бацькоў аспрэчваў такое рашэнне. Вялікае дзякуй ім за разуменне!
У школе пануюць адмысловы парадак і дысцыпліна, выконваюцца санітарны рэжым і рэкамендацыі медыкаў па недапушчэнні каранавіруса ў поўным аб’ёме. Так, у класах вучні сядзяць па адным за партай, у сталовай замест шасці чалавек за адным сталом харчуюцца тры. Ды і няма часу прысесці тэхнічным работнікам, якія рэгулярна наладжваюць праветрыванне і вільготную апрацоўку ўсіх памяшканняў. Паўсюдна ва ўстанове стаяць дазатары з дэзынфіцыруючым сродкам і прыцягвае ўвагу яркая наглядная агітацыя па прафілактыцы каранавіруса.

— Трэба аддаць належнае адказнасці і акуратнасці, сумленным адносінам да справы і клопату пра дзяцей тэхнічных работнікаў і педагогаў, — падкрэслівае дырэктар. — Нікому нічога не трэба нагадваць, не трэба і напамінаць аб абавязковым выкарыстанні медыцынскіх масак і пальчатак.

Не хварэюць у Брадцы не толькі школьнікі, але і зусім малая дзятва з дзіцячага садка. Яна з задавальненнем бавіла час на пляцоўцы ў марозны і снежны дзень.

Выкладчык фізічнай культуры і здароўя Арцём Бенядзішчук вучыць дзевяцікласнікаў катацца на лыжах! Звычайна тэхніку лыжнага ходу вучні пачынаюць асвойваць з 4-га класа, аднак бясснежнымі зімамі зрабіць гэта немагчыма. Таму даводзіцца наганяць упушчанае ў такія вось снежныя дні, — гаворыць педагог

— Пераканана, ніхто з іх не толькі не прастудзіцца, але і не замерзне ў гульнях і забавах, — падкрэслівае Святлана Віктараўна, — бо яны пад пільным наглядам вопытнага і адказнага выхавальніка Валянціны Габец, — якая выхавала ўжо не адно пакаленне брадзецкай дзятвы. Яна і з дзецьмі хутка агульную мову знаходзіць, і мае вялікі аўтарытэт сярод бацькоў.
Ды і не толькі ў гэтым сакрэт імунітэту дзятвы! З самай раніцы шумна на школьным стадыёне і ў спартыўнай зале.

— У нашай установе не прынята прапускаць урокі фізічнай культуры і здароўя, — гаворыць дырэктар. — Вось нашы выкладчыкі фізічнай культуры і здароўя аднымі з першых у раёне наладзілі на стадыёне лыжню і дасталі лыжы, цяпер поўным ходам рыхтуюцца да свята Дня снегу і спартыўных спаборніцтваў “Снежны снайпер”. Ажыятаж стаіць такі, што вам не перадаць. Усёй школай шукаем вучню лыжныя чаравікі 44-га памеру!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *