Чаму бярэзінскія эколагі б’юць трывогу?

На Бярэзіншчыне пачасціліся выпадкі выпальвання сухой расліннасці

У выніку такой разбуральнай дзейнасці людзей збядняецца глеба, гінуць расліны і насякомыя, пакутуюць птушкі.
Акрамя таго, падчас выпальвання расліннасці павялічваюцца выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу. Дым уяўляе небяспеку для алергікаў. Ды і частай прычынай узнікнення лясных пажараў з’яўляюцца вясновыя выпальванні.
Нагадваем, што ў адпа-веднасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэшткаў на корані забараняецца. За невыкананне ўказанага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Дзіна ЕРМАЛОВІЧ,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *