Чаму вучыць сапраўдны педагог?

 Мінулы год для педагога дадатковай адукацыі Бярэзінскага Інтэлектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі Ігара Чарнушэвіча стаў знакавым. Ён быў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.

На рахунку педагога важкі атрад зорных выпускнікоў, якія з зайздроснай рэгулярнасцю штогод услаўляюць наш раён на ўсю краіну, бо становяцца пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных алімпіяд. Яны зрабілі Бярэзінскі раён
своеасаблівай Мекай для юных талентаў у праграмаванні.

— Мае выпускнікі працуюць у розных куточках свету, адзін — нават у Сінгапуры, другая — у Цюрыху, — гаворыць мужчына, — бо паказваюць высокі ўзровень у праграмаванні, эрудзіраваныя і працаздольныя, маюць на ўсё сваё меркаванне і ведаюць сабе цану.

Своеасаблівая навука Ігара Леанідавіча мае плён, пацвердзіць яе ўжо ў самы бліжэйшы час павінны Аляксей Бурымскі і Мікіта Рад-кевіч, якія ўпэўнена выйшлі ў фінал рэспубліканскіх прадметных алімпіяд па інфарматыцы.

Мілана Трапянок.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *