Чаму загарэлася дача ў Гурэшчыне?

Раніцай 16 лютага паступіла паведамленне выратавальнікам, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння. Аднак пабудова ўжо палала адкрытым полымем. Прычына пажару высвятляецца.

— Павелічэнне колькасці пажараў у зімні час — штогадовая заканамернасць, — тлумачыць інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС Вольга Данэйка. – Людзі актыўна паляць печы, нярэдка і перапальваюць іх, а гэта прамы шлях да ўзгарання. Акрамя таго, шмат бярэзінцаў выкарыстоўвае электраабагравальнікі і днём, і ноччу, што таксама вядзе да бяды. Ды і не менш небяспечная ў халодны час згубная звычка курыць, бо курцы пакідаюць акуркі ў кацельнай, на балконе, на кухні. Некаторыя грамадзяне начыста забыліся, што ад іх свядомасці залежыць захаванасць маёмасці і жыццё родных людзей.

Зразумела, што не ўсе надзвычайныя сітуацыі можна папярэдзіць, аднак зменшыць рызыку ўзгаранняў магчыма. Патрабуецца адрамантаваць печ, а таксама не пакідаць малых дзяцей без нагляду. Ёсць і яшчэ адна рэкамендацыя — набыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пры задымленні ён разбудзіць нават спячага.

Тэлефоны службы выратавання: 101, 112.

Наш Кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *