Чым можа абярнуцца самавольнае займанне зямельнага ўчастка?

Іншы раз з мэтай здзяйснення гаспадарчай дзейнасці грамадзяне, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самавольна займаюць землі, у тым ліку ляснога фонду, за межамі сваіх зямельных участкаў. Ставяць агароджы, капітальныя збудаванні, складзіруюць будаўнічыя матэрыялы, смецце, садзяць агароды. Пры гэтым адказнасці за свае дзеянні не ўсведамляюць.

Суадносна з артыкулам 72 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, самавольным заняццем лічыцца выкарыстанне зямельнага ўчастка без дакумента, які сведчыць аб праве на яго, гэта значыць без пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
Адказнасць за гэтыя дзеянні прадугледжана артыкулам 23.41 КоАП Рэспублікі Беларусь: штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (на грамадзян), на індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 10 да 100 базавых велічынь, а на юрыдычных асоб – ад 50 да 300 базавых велічынь. За паўторнае парушэнне на працягу года “захопніка” могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Дзмітрый ЖУКОЎСКІ,
намеснік начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *