Ці багаты асартымент прадуктаў харчавання для немаўлят у бярэзінскіх магазінах?

Каб знайсці адказ на гэтае пытанне, начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Міхайлаўна Барауля праводзіць маніторынг у магазінах, глядзіць, ці ў дастатковым асартыменце прадукты, іх тэрмін прыдатнасці.

Падчас маніторынгу ў магазіне ў аграгарадку Багушэвічы.

Нагадаем, бясплатныя прадукты харчавання для дзетак да двух гадоў можна атрымаць у многіх вясковых магазінах райспажыўтаварыства Бярэзіншчыны, а таксама ў магазіне №25 “Куток Міншчыны” горада Беразіно.
— Радуе, што ў большасці магазінаў прадукты харчавання для дзетак прадстаўлены ў шырокім асартыменце, з нармальнымі тэрмінамі прыдатнасці, — зазначае Н.М. Барауля. – Прадаўцы пільна сочаць і за вядзеннем дакументацыі.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *