Ці будзе вясёлым апошні школьны званок?

— Традыцыйныя школьныя ўрачыстасці з нагоды завяршэння навучальнага года пройдуць 30 мая ў крыху незвычайным фармаце, — расказала намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч. — Складаная эпідэміялагічная сітуацыя прымушае на першае месца паставіць здароўе і бяспеку дзяцей.
Сёлета плануецца наладзіць урачыстыя мерапрыемствы на свежым паветры альбо ў школьных класах асобна для вучняў розных ступеняў навучання. Папярэдне свае ідэі педагогі павінны абавязкова ўзгадніць з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Акрамя таго, педагагічным калектывам прадастаўлена права вырашаць — запрашаць бацькоў на ўрачыстасці альбо не.
Педагогі ўручаць школьнікам граматы за выдатную вучобу і поспехі ў конкурсах, спаборніцтвах, 138 актыўных бярэзінскіх вучняў атрымаюць са спецыяльнага фонду райвыканкама грашовыя прэміі на агульную суму ў 8,5 тысячы рублёў.

Падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *