Як стаць легальнымі навагоднімі чараўнікамі?

Каб зарабіць на навагодніх святах, трэба заплаціць адзіны падатак

Падчас навагодніх свят, калі традыцыйна праводзяцца дзіцячыя ранішнікі, навагоднія карпаратывы, вечарыны і іншыя святочныя мерапрыемствы, творчыя людзі часта прапануюць свае паслугі. Дзяды Марозы, Снягуркі і іншыя казачныя персанажы могуць і зарабіць на навагодніх святах. Але ажыццяўляць падобную дзейнасць неабходна, згодна з законам.

Для таго, каб стаць легальнымі навагоднімі чараўнікамі, фізічныя асобы павінны напярэдадні падаць у падатковы орган пісьмовае паведамленне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка, у якім указаць, дзе і калі яны будуць ажыццяўляць дзейнасць. На падставе пададзенага апа-вяшчэння падатковы інспектар зробіць разлік сумы адзінага падатку, што будзе падлягаць выплаце.
Будучыя Дзяды Марозы і Снягуркі, якія жадаюць ажыццяўляць дзейнасць у горадзе Беразіно і Бярэзінскім раёне, выплачваюць адзіны падатак у памеры 60 беларускіх рублёў. Пры наяўнасцi права на льготы (а такім правам могуць скарыстацца, напрыклад, пенсіянеры па ўзросце, інваліды, бацькі ў шматдзетнай сям’і, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васямнаццацi гадоў), яго неабходна пацвердзіць адпаведнымі дакументамі — і тады сума адзінага падатку будзе паменшана на 20 працэнтаў. Пры наяўнасцi ў плацельшчыка права на льготы па некалькіх з вышэйзгаданых падстаў стаўка падатку зніжаецца на 45 працэнтаў.
Напярэдадні свят павышаным попытам карыстаюцца і такія віды паслуг, як цырульні і касметычныя паслугі, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры, фотаздымка, выраб фатаграфій, відэаздымка, рамонт і пашыў вырабаў з матэрыялаў заказчыка, дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў размоўнага жанру, якія выступаюць індывідуальна, паслугі тамады. Такія віды дзейнасці таксама можна ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Дадаткова інфармуем, што фізічныя асобы, якія працуюць на святочных мерапрыемствах у рамках заяўнага прынцыпу, у месцы аказання паслуг павінны мець з сабой дакумент аб выплаце адзінага падатку.
Падрабязную інфармацыю па пытаннях аплаты адзінага падатку фізічнымі асобамі, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па месцы жыхарства (рэгiстрацыi) альбо па тэлефоне 189.

Аддзел інфармацыйна-растлумачальнай работы інспекцыі Міністэрства

па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Барысаўскім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *