Ці застанецца паштовае аддзяленне ў аграгарадку?

З такім пытаннем звярнуліся ў ”Грамадскую прыёмную”.

Ад імя жыхароў аграгарадка Любушаны патэлефанавала Наталля Тарабонда:

— У нашым аграгарадку няма банкаўскага аддзялення, таму плацяжы і камунальныя паслугі любушанцы аплачваюць у аддзяленні паштовай сувязі. Але нядаўна яго работніца падала заяву аб звальненні. Такім чынам, любушанцам давядзецца за кожным плацяжом ехаць у горад.
Супакоіла жанчыну і растлумачыла сітуацыю началь-нік Бярэзінскага ўчастка паштовай сувязі Вікторыя Лагоўская:
— Сапраўды, работніца паштовага аддзялення ў аграгарадку Любушаны будзе працаваць да 18 жніўня. Аднак гэта не значыць, што паштовае аддзяленне будзе закрыта. Ужо аб’яўлена вакансія і вядзецца пошук спецыяліста. А пакуль запланавана, што любушанцаў будзе абслугоўваць перасоўны пункт паштовай сувязі, дзе можна без пытанняў здзейсніць усе плацяжы і зняць грошы.

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *