Да ўвагі прадпрымальнікаў

З 30 сакавіка па 30 красавіка суб’екты малога прадпрымальніцтва Мінскай вобласці запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе інвестыцыйных праектаў.

 

Конкурс наладжаны ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь” на 2016-2020 гады.

Атрыманыя з абласнога бюджэту субсідыі можна выкарыстаць на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і лізінгавых плацяжоў.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, мікраарганізацыям з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна, малым арганізацыям з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год ад 16 да 100 чалавек уключна пры ўмове стварэння імі новых працоўных месцаў.

Аддзел эканомікі Бярэзінскага райвыканкама.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *