Да 25 чэрвеня ў раёне павінна быць выплачана заработная плата за май

Такую задачу агучыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Павел Сугака падчас правядзення чарговага пасяджэння камісіі па кантролі за своечасовай выплатай заработнай платы. Пры гэтым павінна забяспечвацца поўная выплата бягучых страхавых узносаў і плацяжоў на прафесіянальнае пенсіённае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

На пасяджэнне камісіі, акрамя яе членаў, былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў горада.
Прысутным рэкамендавана было аналізаваць дынаміку росту заработнай платы, што дазволіць выяўляць магчымыя прычыны яе зніжэння і нясвоечасовасць выплаты, прымаць меры фінансава-эканамічнага характару, актывізаваць работу па тэхнічным перааснашчэнні і мадэрнізацыі вытворчасці і прадпрыемстваў у цэлым. Асноўнай жа крыніцай росту заработнай платы застаецца павелічэнне прадукцыйнасці працы.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *