Да прыняцця выбаршчыкаў Мікуліцкі выбарчы ўчастак гатовы

Мікуліцкі выбарчы ўчастак №10 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёння адчыніў дзверы для выбаршчыкаў. Як адзначыла старшыня ўчастковай камісіі Галіна Пянкрат, пастараліся стварыць належныя ўмовы для галасуючых. Не забыліся на ўчастку і пра захаванне мер бяспекі супраць каранавірусу.

— У спісы для галасуючых па нашым участку ўнесена 486 чалавек, – расказвае Г. Пянкрат, – а пражываюць яны на тэрыторыі аж дваццаці населеных пунктаў! Але без нашай увагі не застанецца ніхто. Ды і самі выбаршчыкі праяўляюць  нераўнадушнасць і актыўнасць. Так, у мінулы раз у датэрміновым галасаванні ўдзельнічала каля пяцідзесяці працэнтаў нашых выбаршчыкаў. Спадзяюся, што і на гэты раз яўка будзе не горшая. Мы адчынены для ўсіх і сардэчна запрашаем на свой выбарчы ўчастак!

Анатоль ПАЛЫНСКІ, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *