Да раніцы урна апячатаная, або Як завяршаецца чарговы дзень датэрміновага галасавання на выбарчым участку ў Бярэзінскай гімназіі

Мы, выбаршчыкі, работу ўчастковай выбарчай камісіі ведаем пераважным чынам толькі з аднаго боку, калі прыходзім на участак для галасавання і атрымліваем з рук яе членаў бюлетэнь. Яшчэ яны абсталёўваюць пакой для галасавання, наладжваюць выезд да састарэлых людзей на дом, падлічваюць галасы выбаршчыкаў, дадасць нехта. Усё так, але гэта далёка не поўны пералік шматлікіх абавязкаў.

За выкананнем аднаго з іх мы і засталі членаў участковай выбарчай камісіі №3 А.Г. Ганчука, В.У. Папругу і Н.В. Краснякову, калі яны пасля завяршэння чарговага дня датэрміновага галасавання апячатвалі на ноч урну. Бюлетэні і спісы галасуючых былі пакладзены ў сейф, які тут жа таксама апячатваецца, а памяшканне да раніцы перадаецца пад ахову супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў. Такая ж аперацыя выконваецца і пасля завяршэння ранішняга дзяжурства на ўчастку.

Адкрыццё ўрны таксама праводзіцца калегіяльна.

Дарэчы, за першыя два дні датэрміновага галасавання на названым участку прагаласавала крыху больш за пяць працэнтаў выбаршчыкаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *