“Дапамажы пайсці вучыцца” крочыць па Бярэзіншчыне

Мэта – аказаць дапамогу да навучальнага года дзецям, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечных умовах, шматдзетным сем’ям. Да акцыі далучыліся прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі, нераўнадушныя бярэзінцы…

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Святлана Бондар, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце СШ №2 Ірына Бародзіч завіталі з падарункамі ў сям’ю Сенько з Беразіно

Так, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Святлана Бондар, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце СШ №2 Ірына Бародзіч завіталі з падарункамі ў шматдзетную сям’ю Сенько з Беразіно. Тут выхоўваюцца чацвёра хлопчыкаў – Мікіта, Максім, Ягор і Арцём. Самы малодшы Ягор сёлета пойдзе ў першы клас.
— Віншуем з надыходзячым Днём ведаў, — гаварыла Святлана Іванаўна. – Спадзяёмся, вы будзеце радаваць бацькоў добрымі адзнакамі і прыкладнымі паводзінамі. Поспехаў вам!
Бачна, што дзеці ў гэтай сям’і ва ўсю рыхтуюцца да школы. Як расказаў нам Максім, тата з Ягорам і Мікітам паехалі ў цырульню.
— Неабходна ж прыйсці ў школу прыгожымі, — гаварыў Максім. – Шчыра кажучы, мне не вельмі хочацца ў школу. Летам я цудоўна адпачыў. Быў у аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”, дзе мне вельмі спадабалася. Бывала, што хадзілі з татам і матуляй у чарніцы. Ужо мы амаль гатовы да школы: набылі новую вопратку, сшыткі, ручкі, вокладкі для кніг, пеналы… Прыемна атрымаць і падарункі да школы. Дзякуй!

Акцыя працягваецца. Амаль кожны дзень яе ўдзельнікі наведваюць сем’і, уручаюць падарункі і віншуюць са святам.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

“Дапамажы пайсці вучыцца” крочыць па Бярэзіншчыне: 1 комментарий

  • 28 августа 2020 в 13:47
    Permalink

    Ну норм, а то все говорят на власть. А им и подарки, и квартиры, все мало

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *