Іх дарога заўсёды вядзе наперад. Бярэзінскія аўтамабілісты адзначаюць прафесійнае свята

Работнікі філіяла “Аўтамабільны парк №22” ААТ “Мінаблаўтатранс” чарговае прафесійнае свята традыцыйна сустракаюць у працоўных буднях, бо іх дзейнасць не прадугледжвае выхадных. Нягледзячы на існуючыя праблемы, у калектыве, багатым традыцыямі і вопытнымі кадрамі, большасць з якіх аддалі не адно дзесяцігоддзе сумленнай працы, жывуць перспектывамі і пошукамі магчымасцей для абнаўлення рухомага саставу, укаранення новых форм работы, выканання даведзеных заданняў і запытаў пасажыраў. Сёлета калектыў узначаліў новы кіраўнік – Артур Міхайлавіч Новікаў, які за паўгоддзе змог пранікнуцца задачамі, што стаяць перад аўтапаркам, і сёння дзеліцца інфармацыяй пра дзейнасць арганізацыі:

Г.П. Міклуш, І.В. Асташонак, А.М. Новікаў, Н.В. Адамовіч, А.В. Міхальская.

— Залогам поспеху любой справы з’яўляюцца шчырыя і працавітыя людзі. У гэтым плане мне, лічу, пашанцавала, бо на кожным з участкаў – ці то інжынерна-тэхнічныя работнікі, вадзіцелі, спецыялісты рамонтных майстэрняў або дыспетчарскай службы, аўтавакзала – знаходзяцца адказныя і сумленныя працаўнікі, з якімі можна адолець любыя цяжкасці і дасягнуць поспеху. Пераконваюся ў гэтым штодзень і вельмі ўдзячны кожнаму за падтрымку і ўзаемаразуменне.

Работнікі рамонтных майстэрняў.

Вадзіцель М.Р. Дайнека.

Працяг чытайце ў нумары 81 газеты за 26 кастрычніка.

Фота Юліі Букель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *