“Дело было вечером, делать было нечего…”, альбо Як бярэзінскія падлеткі вызначыліся

Таму два 14-гадовыя падлеткі, вучні СШ №2 і №3 горада 27 студзеня без дай прычыны ўпарта тапталі нагамі драўляныя абмежавальнікі на тэрыторыі аўтадрома раённага аддзела ДТСААФ. Хуліганы ўмудрыліся зламаць і раскідаць за кароткі час каля 140 прылад!

Шкоды магло б быць значна больш, але падлеткаў заўважыў пільны вартаўнік машыннага двара адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, які выклікаў міліцыю. Вартавыя правапарадку аператыўна затрымалі хуліганаў.
— Матэрыялы праверкі па дадзеным факце ўжо перададзены ў раённы Следчы камітэт, — тлумачыць сітуацыю начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Крывянкоў. — Дзеянням падлеткаў будзе дадзена прававая ацэнка. Не выключаецца і варыянт накіравання падлеткаў у спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову.
Вялікай нечаканасцю для падлеткаў суровае пакаранне не стане, бо адзін з іх ужо стаяў на прафілактычным уліку за пашкоджанне аўтамабіля ў вёсцы Жорнаўка.
— Гэты выпадак на аўтадроме — самы дзейсны напамін бацькам, якія павінны сачыць за сваімі дзецьмі, — падкрэсліў супрацоўнік міліцыі, — каб потым не наракаць на міліцыю і педагогаў. Застаецца дадаць, што падобныя свавольствы ў падлеткавым асяроддзі не выпадковасць і адбываюцца штогод. Толькі ў мінулым годзе ў адносінах да падлеткаў было ўзбуджана 2 крымінальныя справы і ўсе яны па фактах беспрычыннага пашкоджання маёмасці. Таму, паважаныя бацькі, рабіце вывады, каб не займець дзірку ў сямейным бюджэце і крымінальную пляму на дзіцяці.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *