Дзе ў Беразіно зрабіць экспрэс-тэст?

Бярэзінцы цікавяцца, дзе і як зрабіць экспрэс-тэст на каранавірусную інфекцыю.

За адказам мы звярнуліся да галоўнага ўрача райбальніцы Крысціны КРУК:

— Тэсціраванне на каранавірусную інфекцыю можна прайсці ў Бярэзінскай ЦРБ. Яго праводзім двума метадамі: экспрэс-дыягностыка з дапамогай тэстаў альбо забор матэрыялаў з носу, зева для правядзення даследаванняў метадам ПЦР.
Экспрэс-тэсты па медыцынскіх паказаннях робяць на бясплатнай аснове. А ўсе жадаючыя могуць прайсці працэдуру платна. Кошт – 16 рублёў 73 капейкі.

Робяцца экспрэс-тэсты ў працэдурным кабінеце з 8.00 да 12.00 з панядзелка па пятніцу. Тэсціраванне праходзіць вельмі хутка, вынік гатовы пасля абеду.

Неабходна памятаць: тэст робіцца нашча.

За больш падрабязнай інфармацыяй наконт экс-прэстэсціравання звяртайцеся, калі ласка, да загадчыка паліклінікі па тэлефоне 5-56-26.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *