Дзе будуць адпачываць бярэзінцы? Высвятляў наш карэспандэнт

У сувязі з пандэміяй летні водпуск сёлета ў многіх пройдзе па-асабліваму.Без адпачынку на моры, падарожжаў па замежных краінах…
Але, пагадзіцеся, і ў Беразіно ёсць дзе з карысцю правесці час, добра адпачыць.
Сёння мы пацікавіліся ў жыхароў Бярэзіншчыны, як і дзе яны будуць адпачываць гэтым летам.

Настасся СТАХЕВІЧ, працуе ў ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс»: — Я не мясцовая, таму ў водпуск планую паехаць на радзіму — у Ракаў. Як адпачываю летам у Беразіно? Не люблю сядзець на месцы, вяду актыўны лад жыцця. Займаюся спортам, гуляю з сябрамі. Часта, калі дазваляе надвор’е, выбіраюся на гарадскі пляж. Адным словам, сумаваць няма калі. Ды і месца адпачынку не мае вялікага значэння, галоўнае, каб быў цудоўны настрой.

 

Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчыца аддзела маркетынгу ЦБС: — З нецярпеннем чакаю, калі прыедуць унукі. Тады і пачынаецца сапраўднае лета. Мы жывём непадалёк ад Бярэзіны, таму, вядома ж, будзем хадзіць на рэчку. Ды ў лес на прагулку выбіраемся. А яшчэ мы з унукамі вельмі любім ставіць міні-спектаклі па творах, якія яны прачыталі. Бясспрэчна, будзем і чытаць, вучыць вершы. Хочацца ж, каб лета прайшло весела, карысна, незвычайна, ярка, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю.

Працяг чытайце ў № 49 газеты за 27 чэрвеня. 

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *