Як наладжана аздараўленне дзяцей на Бярэзіншчыне?

З трэцяга жніўня на Бярэзіншчыне на 18 дзён адкрылі дзверы пяць аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, дзе праходзяць аздараўленне 105 дзяцей.


Тут створаны ўсе ўмовы, каб дзеці добра і пазнавальна адпачылі і набраліся сіл і натхнення да надыхо-дзячага навучальнага года.
Харчаванне ў аздараўленчых лагерах трохразовае, дзеці знаходзяцца ў лагерах з 8 гадзін раніцы да 15 гадзін.
На базе СДЮШАР працуе спартыўна-аздараўленчы лагер “Алімпіец”, дзе праходзяць аздараўленне 50 дзяцей ва ўзросце 6-13 гадоў.
Вучэбна-трэніровачныя заняткі, рухомыя і спартыўныя гульні, спартыўна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца на тэрыторыі СДЮШАР, гарадскім стадыёне, у ФАЦ “Лазурный”, на стадыёне ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно”.
Працуюць лагеры ў Багушэвіцкім, Пагосцкім, Дзмітравіцкім вучэбна-педагагічных комплексах-дзіцячых садах, Бярэзінскай гімназіі, дзе праходзяць аздараўленне 55 дзяцей. Дзеці, дарэчы, не толькі праходзяць аздараўленне, а і весела бавяць свой час: у лагерах арганізоўваюцца конкурсы малюнкаў, спартыў-ныя мерапрыемствы на свежым паветры, дыскатэкі, інфагадзіны, гутаркі, інтэлектуальныя гульні.
Ва ўсіх аздараўленчых лагерах створаны неабходныя ўмовы па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19 з улікам рэкамендацый Мі-ністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Штодзённа праводзіцца медыцынскі агляд дзяцей і работнікаў, якія працуюць у лагеры. Усе мерапрыемствы арганізоўваюцца толькі на тэрыторыі ўстаноў адукацыі.
Забяспечаны пастаянны маніторынг работы аздараўленчых лагераў пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых службаў з мэтай кантролю за ходам аздараўленчай кампаніі.

Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва Мінаблупраўлення РЦ
па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *