Як бярэзінцам эфектыўна і эканомна мадэрнізаваць жыллё? Парады спецыяліста

Эфектыўна і эканомна мадэрнізаваць жыллё цяпер стала рэальнасцю

4 верасня 2019 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 327 “Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў”. Аб асноўных мэтах Указа і крыніцах фінансавання мерапрыемстваў расказвае начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бярэзінскага райвыканкама Алена ЛЕШКЕВІЧ:
— Галоўная мэта – падтрымаць людзей у імкненні да камфортнага жыцця, стварыць умовы для ўдзелу грамадзян і юрыдычных асоб у рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне цеплавой энергіі. Ініцыятарамі цеплавой мадэрнізацыі могуць выступаць самі жыхары, кіраўніцтва раёна, праўленне таварыства ўласнікаў.
У спіс энергаэфектыўных мерапрыемстваў уключаны ўцяпленне сцен, замена сістэм ацяплення, устаноўка індывідуальных прыбораў уліку, цеплавых пунктаў, замена вокнаў. Канкрэтны іх пералік вызначаюць самі жыхары дамоў.
Фінансаванне мерапрыемстваў ажыццяўляецца за кошт сродкаў з мясцовага бюджэту і тых, што паступаюць ад уласнікаў, наймальнікаў жылых памяшканняў і членаў арганізацый забудоўшчыкаў на капітальны рамонт, а таксама за кошт сродкаў, атрыманых ад прыватызацыi жылых памяшканняў.
Трэба адзначыць, што, згодна з Указам, пакрываць выдаткі ўласнікам неаб-ходна будзе толькі пасля завяршэння работ па
павышэнні энергаэфектыўнасці дамоў. Прычым памер пакрыцця вызначаецца прапарцыянальна долі кожнага ўласніка ў агульнай пло-шчы жылля. Так, уласнікам нежылых памяшканняў, убудаваных у шматкватэрныя жылыя дамы, давядзецца ў поўным аб’ёме штомесячна ўносіць аплату роўнымі долямі на працягу 3 гадоў, а ўласнікам жылых памяшканняў — не менш за 50% ад выдаткаў штомесячна роўнымі долямі на працягу 10 гадоў. Для сацыяльна-неабароненых і малазабяспечаных катэгорый грамадзян тэрмін па-крыцця выдаткаў можа быць падоўжаны да 15 гадоў.
Па папярэдніх падліках, эканомія грашовых сродкаў на набыццё цеплавой энергіі дазволіць цалкам пакрыць панесеныя выдаткі ўласнікаў на цеплавую мадэрнізацыю ўжо на працягу 10-гадовага перыяду пагашэння.

Алена МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *