Дзень сям’і на Бярэзіншчыне адзначылі ў новым фармаце

Супрацоўнікі Бярэзінскага ТЦСАН павіншавалі сваіх падапечных крэатыўна і творча.

Міні-канцэрт — з дастаўкай на дом

 

Бліжэй да абеду на вуліцы аграгарадка Пагост зайграў баян, зазвінелі спевы – так крэатыўна віншавалі шматдзетную сям’ю Жукоўскіх супрацоўнікі ТЦСАН, члены “Белай Русі”. У гэтай вялікай шматдзетнай сям’і выхоўваецца 7 дзетак, двое з якіх маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Бацькі прыкладаюць максімум намаганняў, каб дзеці ні ў чым не мелі патрэбы. Матуля Ганна Браніславаўна была адзначана ордэнам Маці.
— Віншуем вас з такім цудоўным святам, — гаварыла загадчыца аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Алена Варановіч. – Няхай у вашай дружнай сям’і заўсёды пануюць вера, надзея і любоў.
Госці ўручылі падарункі. А затым разам з гаспадарамі пад акампанемент супрацоўніцы цэнтра Тамары Дземяшкевіч выканалі некалькі вядомых песень.
Не засталіся без увагі і іншыя жыхары Пагоста, якія працавалі ў агародзе, праходзілі міма…
— Для нас Дзень сям’і – адно з самых значных свят. У сённяшніх абставінах мы не маглі наладзіць маштабнае мерапрыемства, — тлумачыць дырэктар ТЦСАН Алена Жолудзева. – Таму вырашылі стварыць свята, такі міні-канцэрт шматдзетным сем’ям, дзе выхоўваюцца двое і больш асаблівых дзетак. Пагадзіцеся, такім сем’ям складаней удвайне.

Працяг чытайце ў № 39 газеты за 23 мая.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *