«Еўрабачанне» адмянілі з-за каранавіруса

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2020» адменены з-за каранавіруса, паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.

«З вялікім шкадаваннем аб’яўляем аб адмене конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» у Ратэрдаме. За апошнія некалькі тыдняў мы вывучылі мноства альтэрнатыўных варыянтаў, якія далі б магчымасць правесці «Еўрабачанне». Аднак няпэўнасць, выкліканая распаўсюджваннем COVID-19 па ўсёй Еўропе, і абмежаваннямі, уведзенымі ўрадамі краін-вяшчальнікаў і ўладамі Нідэрландаў, вымусілі Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прыняць цяжкае рашэнне адмовіцца ад правядзення конкурсу», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што «Еўрабачанне» можа быць арганізавана ў Ратэрдаме ў 2021 годзе.

65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» ў гэтым годзе павінен быў прайсці з 12 па 16 мая ў Ратэрдаме (Нідэрланды).

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *