Фотафакт: бярэзінцы далучыліся да абласнога аўтапрабегу «За Беларусь!»

У Мінскай вобласці стартаваў аўтапрабег «За Беларусь! За мір! За Прэзідэнта!». Яго ўдзельнікі пабываюць у кожным раёне цэнтральнага рэгіёна. 

Сёння маршрут аўтапрабегу прайшоў праз 11 раёнаў вобласці. Завіталі яго ўдзельнікі і ў Бярэзінскі раён. Эстафету бярэзінцы прынялі ад крупчан. Затым разам з прадстаўнікамі дэлегацыі Крупскага раёна ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады вайны. Пасля маршрут пралягаў у Чэрвень. Тут бярэзінцы ва ўрачыстых абставінах перадалі дзяржаўны сцяг суседзям.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *